Ветэраны клуба “Сустрэча” прынялі ўдзел у акцыi “Беларусь памятае”

Беларусь адзначыла галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці. Напярэдадні яго ветэраны клуба “Сустрэча” прынялі ўдзел у акцыi “Беларусь памятае” і арганізавалі экскурсію па памятных месцах Бярэзіншчыны.

— Разам з экскурсаводам В.В. Багадзяж усклалі кветкі да помнікаў воінам-вызваліцелям і прайшлі дарогамі вайны, акунуўшыся ў тую атмасферу, якая панавала на тэрыторыі Бярэзінскага раёна ў гады ваеннага ліхалецця. Узгадалі імёны мірных жыхароў горада, што загінулі ад рук акупантаў, — расказала кіраўнік клуба М.А. Булойчык. – Падобныя мерапрыемствы – гэта яшчэ адна магчымасць падзякаваць тым, хто адстаяў нашу незалежнасць.

Так, удзельнікі акцыі аддалі даніну павагі і памяці загінуўшым воінам, сталі “сведкамі” страшнай трагедыі яўрэйскага насельніцтва, усклалі кветкі да помнікаў і памятных знакаў у гонар нашых слаўных землякоў.

У завяршэнні экскурсіі падарожнікі завіталі ў стылізаваны прывал у вёсцы Жорнаўка. Тут іх чакалі традыцыйная салдацкая каша, прыгатаваная Т.А. Тарасенка, і музычная праграма з песень ваенных гадоў, якія любілі і спявалі нашы гераічныя продкі. Менавіта пра іх сваімі ўспамінамі падзяліліся і члены клуба “Сустрэча” Л.У. Самуйловіч, Р.Я. Кузняцова, Н.М. Калянковіч, В.М. Пашкевіч, М.А. Булойчык, А.П. Зінькевіч.

НАШ КАР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *