Як бярэзінцы праводзяць лета?

Сонца. Спёка. Адпачынак. Тысячы забаў. Пляж. Загар. Ягады. Грыбы. Адным словам – ЛЕТА! Думаю, большасць з вас, паважаныя чытачы, любіць гэтую пару года. І, бясспрэчна, імкнецца з максімальнай карысцю для здароўя, весела і актыўна, але бяспечна правесці лета, каб затым яшчэ доўга згадваць яго, пераглядаючы “цёплыя” здымкі. 
Сёння мы вырашылі пацікавіцца ў жыхароў Бярэзіншчыны, як яны праводзяць лета, якім заняткам аддаюць перавагу.

Лілія КАЦЕГАВА,
жыхарка Беразіно:

— Ведаеце, я не люблю сядзець на месцы – пастаянна ў руху. З задавальненнем падарожнічаю, пабывала ўжо ў шматлікіх краінах. Магчыма, і гэтым летам кудысьці адпраўлюся. А так для мяне зараз увесь час – адпачынак. Часта выбіраюся ў Мінск, выходжу ў горад – сустракаюся са знаёмымі, калегамі, сябрамі. У нас ёсць сабачка, з ім выходзім на прагулкі. Займаюся і скандынаўскай хадзьбой. Жывём ва ўласным доме, ёсць і невялічкі агарод. Але, шчыра кажучы, я не “агароднік”, не вельмі люблю садзіць, затым палоць грады. На мой погляд, лепш прысвяціць больш часу сабе: адпачываць, падарожнічаць, весяліцца!

Пётр АЛЕКСАНДРОВІЧ  
з унукамі Даніілам
і Аляксеем:

— Мы з унукамі за здаровы лад жыцця. Таму і лета імкнёмся праводзіць актыўна. Проста гуляем па горадзе: я пешшу, унукі – на веласіпедах, самакатах… Ходзім на рэчку – загараем, купаемся. А як пойдуць грыбы і ягады – “прападаем” у лесе. Увогуле, летам можна знайсці столькі карысных забаў, галоўнае, не ленавацца і не сядзець на канапе каля тэлевізара.

Поўную версію чытайце ў № 50 газеты за 10 ліпеня. 

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *