Шляхі ўзаемадзеяння і новыя формы работы абмеркавалі на абласным семінары ў Барысаве

абмеркавалі выратавальнікі з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) на абласным семінары ў Барысаве.

Менавіта цеснае супрацоўніцтва названых структур дапамагае папярэдзіць многія надзвычайныя сітуацыі і данесці асновы бяспечных паводзін у кожны дом.

Адкрыў мерапрыемства першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення У.А. Янчык.

— Нельга не прызнаць, што СМІ — адна з нефармальных галін улады. Сёння той, хто валодае інфармацыяй, валодае светам. Не з’яўляюцца выключэннем і правілы бяспечных паводзін. Галоўнае — іх даступнае і зразумелае тлумачэнне. А таксама – няспынны пошук новых форм работы, творчы падыход, крэатыў, што дазволяць выйсці за межы агульнапрынятай стужкі навін. І, зразумела, аб’ектыўнасць у асвятленні пытанняў бяспекі жыццядзейнасці. Усё гэта дапаможа заваяваць давер аўдыторыі і ўцягнуць у агульную справу яшчэ большую колькасць нераўнадушных грамадзян, — падкрэсліў Уладзімір Анатольевіч.

 

Працяг чытайце ў раённай газеце.

Фота Алены МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *