Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь П.А. Атрошчанка наведаў Бярэзінскі раён

Вынікі работы чарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання і прынятыя ў ходзе яе законапраекты абмеркавалі падчас сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы намесніка старшыні райвыканкама У.М. Навіцкага і парламентарыя П.А. Атрошчанкі з працоўным калектывам Бярэзінскага раёна газазабеспячэння.

Пётр Аляксеевіч адзначыў, што на сесіі разгледжана 90 дакументаў. Асноўная ўвага надавалася рэалізацыі новых падыходаў да кіравання эканомікай, развіццю дзелавой ініцыятывы, лібералізацыі гаспадарчай дзейнасці, выкарыстанні прававых інструментаў еўразійскай інтэграцыі ў інтарэсах нацыянальнай эканомікі.

Дастаткова сур’ёзны пакет дакументаў накіраваны на павышэнне якасці жыцця грамадзян. У прыватнасці, прынята новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса, унесены запатрабаваныя папраўкі ў працоўнае заканадаўства.

Поўную версію чытайце ў раённай газеце.

Фота Алены МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *