Віншаванне старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 95-годдзем утварэння Бярэзіншчыны

Паважаныя сябры!

Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста сардэчна віншую вас са знамянальнай падзеяй – 95-годдзем з дня ўтварэння Бярэзінскага раё- на Мінскай вобласці.
За мінулыя дзесяцігоддзі ў выніку вашай карпатлівай працы і мэтанакіраванасці Бярэзінскі раён заняў дастойнае месца сярод раёнаў Мінскай вобласці. Дзякуючы эканамічнага развіццю, чалавечаму патэнцыялу, ён знаходзіцца на лідзіруючых пазіцыях па выніках сацыяльна-эканамічнага спаборніцтва ў рэгіёне.
Асновай гэтых дасягненняў з’яўляюцца бездакорны прафесіяналізм, творчы падыход і адданасць справе работнікаў бярэзінскіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, дальнабачная і жыццяздольная палітыка іх кіраўніцтва. Невыпадкова поспехі многіх суб’ектаў гаспадарання Бярэзіншчыны адзначаны на высокім дзяржаўным узроўні.
У гэты знамянальны дзень прыміце шчырыя словы падзякі за вашу стваральную працу, поўную аддачу ў імя дабрабыту свайго краю. Ад усёй душы жадаю Бярэзінскаму раёну стабільнасці, працвітання, а ўсім яго жыхарам – моцнага здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

У.П. АНДРЭЙЧАНКА,
старшыня Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *