Служыць абяцаюць сумленна: у гонар свята ўзнагароды прымаюць бярэзінскія міліцыянеры

17 ліпеня важная дата на календары Мінскай абласной міліцыі. У гэты дзень, 95 гадоў таму, былі ўтвораны 6 раённых аддзелаў унутраных спраў у Любані, Беразіно, Пухавічах, Уздзе, Старых Дарогах і Крупках. Юбілейная дата супала ў Бярэзінскім раёне з прызначэннем новага начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў у Бярэзінскім раёне – А.М. Зайца. Загад урачыста прачытаў асабіста начальнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, генерал-маёр міліцыі А.А. Кавальчук.


Прыехаў ён да бярэзінскіх вартавых правапарадку не толькі каб павіншаваць з юбілейнай датай і прадставіць новага кіраўніка, але і ўручыць узнагароды лепшым бярэзінскім міліцыянерам. За высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці ўзнагароджаны юбілейным медалём “80 гадоў Мінскай абласной міліцыі” падпалкоўнік міліцыі, часова выконваючы абавязкі па пасадзе намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні С.В. Шкуратаў і маёр міліцыі, начальнік ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых альбо заключаных пад варту, міліцыі грамадскай бяспекі А.Э. Віктаровіч. Ганаровую грамату УУС Мінаблвыканкама атрымаў маёр міліцыі, старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку У.У. Сялейка, а грамату УУС Мінаблвыканкама — капітан міліцыі, участковы інспектар міліцыі У.С. Мацкевіч.

А.А. Кавальчук уручае ўзнагароду С.В. Шкуратаву

Апрача гэтага, аб’яўлена падзяка начальніка УУС Мінаблвыканкама маёру міліцыі старшаму оперупаўнаважанаму групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі А.А. Шалаю.

Узнагароджаны памятным нагрудным знакам “80 гадоў УУС Мінаблвыканкама” старшы лейтэнант міліцыі, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Ю.У. Сігаёва і старшы лейтэнант міліцыі, оперупаўнаважаны крымінальнай міліцыі В.У. Садоўнікаў.

 

 

У рабоце святочнай міліцэйскай нарады прынялі ўдзел прастаўнікі мясцовай улады і праваахоўных структур раёна. Так, свае наказы новаму начальніку міліцыі зрабілі старшыня Бярэзінскага раённага суда, суддзя М.В. Кароль, пракурор Бярэзінскага раёна У.У. Галянкоў, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта А.С. Кажэўка і кіраўнік спраў райвыканкама М.П. Бурцаў.

— Юбілей калектыў бярэзінскіх вартавых правапарадку сустракае зладжанай службай і разуменнем пастаўленых задач, настойлівым імкненнем стварыць неабходныя ўмовы для спакойнага жыцця і стваральнай працы грамадзян, — падкрэсліў А.А. Кавальчук. — Упэўнены, што вы і далей будзеце добрасумленна служыць, ва ўмовах новых выклікаў і пагроз уносіць важкі ўклад у барацьбу са злачыннасцю, умацаванне правапарадку і грамадскай бяспекі ў рэгіёне.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *