Шчырыя словы, граматы, кветкі… — галоўнаму ўрачу Бярэзінскай ЦРБ

Амаль 40 гадоў прысвяціла медыцыне Аліна Паўлаўна Жызнеўская. 12 – на пасадзе галоўнага ўрача Бярэзінскай ЦРБ.

За час яе работы зроблена многае: набыта сучаснае новае абсталяванне,  абноўлены аўтапарк, змянілі выгляд многія ФАПы, амбулаторыі, сталі ўтульнымі, абсталяванымі ўсе аддзяленні раённай бальніцы… Вакол – таксама чысціня і парадак.

У райбальніцы велізарная колькасць узнагарод, у Аліны Паўлаўны шмат і асабістых Грамат, Падзячных лістоў, ёсць нават медаль “За працоўныя заслугі”, які ўручыў ёй Прэзідэнт краіны А.Р. Лукашэнка.

За ўсе гэтыя дасягненні,  адданую, плённую працу, прафесіяналізм, міласэрнасць і прыйшлі падзякаваць А.П. Жызнеўскай першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Зіновій Барысавіч Гозман,  намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі і калектыў ЦРБ.

 

Падрабязней чытайце ў газеце.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *