За ўік-энд у Бярэзінскім раёне тры здарэнні, чатыры пацярпелыя

Так, ужо   днём 19 ліпеня на 119-ым кіламетры аўтадарогі Мінск-Магілёў вадзіцель аўтамабіля “Мазда” па ўласнай неасцярожнасці і няўважлівасці сутыкнуўся з машынай “ДАФ” у счэпе з паўпрычэпам, якія рухаліся ў падарожным накірунку. У выніку пацярпелі пасажыры іншамаркі, якім жыццё літаральна захавалі рамяні бяспекі. Пацярпелыя былі аператыўна дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне райбальніцы.

Наступнаяе дарожна-транспартнае здарэнне зарэгістравана раніцай 20 ліпеня і ізноў на аўтадарозе Мінск-Магілёў. Тут на 112-ым кіламетры вадзіцель “Рено” усяго на некалькі імгненняў адхіліўся ад кіравання, але і гэтага часу хапіла, каб машына спачатку з’ехала ў кювет, а затым перакулілася і сутыкнулася з дрэвам. У выніку такіх “піруэтаў” вадзіцель ніколькі не параніўся, а вось яго пасажыру дасталося. Небарака зараз знаходзіцца ў рэанімацыі райбальніцы.

Трэцяя аварыя зарэгістравана ноччу 21 ліпеня. На гэты раз 18-гадовы кіроўца аўтамабіля “Фольксваген” на 2-ім кіламетры дарогі Беразіно-Аўгустова памыліўся з выбарам хуткасці, у выніку чаго страціў кіраванне машынай. Што было далей, здагадацца няцяжка: іншамарка трапіла ў кювет, перакулілася і моцна “пацалавалася” з прыдарожным дрэвам, а гора-вадзіцель апынуўся ў рэанімацыі райбальніцы. Пазбегнуць такіх аўтамабільных прыгод юнаку было рэальна, бо вадзіцельскага пасведчання ў яго няма, машына допуску да дарожнага руху не мае і ды і сам ён, хутчэй за ўсё, сеў за руль “пад мухай”.

— Па ўсіх фактах дарожна-транспартных здарэнняў вядуцца праверкі, якія закліканы вывучыць абставіны і выявіць прычыны дарожных аварый, указаць на вінаватых, — зазначае начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Бярэзінскага РАУС Дзмітрый Гайдук. — А пакуль варта ў каторы раз нагадаць усім удзельнікам дарожнага руху, што дарога нікому не даруе нават дробязных памылак.

Мілана ТРАПЯНОК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *