У Беразіно з’явіўся вакзал для дапытлівых

  Днямі на пероне і ў зале чакання Бярэзінскага аўтавакзала пасажыры мелі магчымасць папоўніць скарбонку сваіх ведаў пра Бярэзіншчыну.

Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прэзентавалі наведвальнікам бліц-шоу “Казырныя факты пра Беразіно”, “Вёска на біс”, “Векапомнае”, “7 цудаў Бярэзіншчыны”, “Бярэзінскія самародкі”, “Бярэзінская графіня”. Зацікаўленыя маглі пазнаёміцца з серыяй краязнаўчых выданняў Бярэзінскай ЦРБ з “Дарожнага чамадана краязнаўцы”. ТОП-7 “Вядомыя бярэзінцы” прадставіў эксклюзіўны вернісаж цікавых старонак біяграфій акадэміка М. Барысевіча, доктара гістарычных навук Э. Іофэ, мастака В. Ваньковіча, кампазітара М. Равенскага, народнага артыста В. Белахвосціка, краязнаўцы П. Прыбыткіна, дырэктара танкавага завода Я. Рубінчыка. Краязнаўчы кіёск “Імгненная даведка” па запытах наведвальнікаў вакзала агучваў матэрыялы аб вёсках раёна. Найбольш цікавіліся пра Багушэвічы, Любушаны, Пагост, Галаўныя Ляды, Дзмітравічы, Паплавы, Слабаду, Галынку.

— Акцыя “Краязнаўчы прыпынак” на аўтавакзале пацвердзіла, што жыхарам цікава ведаць пра родны край, дзе давялося нарадзіцца, жыць, працаваць, -падвяла вынікі мерапрыемства загадчык аддзела маркетынгу ДУК “Бярэзінская раённая бібліятэка” Тамара Мікалаеўна Круталевіч .

Акцыя была прымеркавана да 95-годдзя раёна і 85-годдзя адкрыцця аўтастанцыі ў мястэчку Беразіно.

НАШ КАР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *