25 ліпеня — Дзень пажарнай службы

Паважаныя работнікі Бярэзінскага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Віншуем вас з Днём пажарнай службы!
Прафесія выратавальніка заслужана лічыцца адной з самых паважаемых.
Грамадства высока цэніць самаадданасць людзей, якія пастаянна знаходзяцца на баявым пасту і гатовыя рызыкаваць уласным жыццём у імя выратавання іншых.
Сёння падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях маюць магутны патэнцыял і здольныя на высокім узроўні вырашаць пастаўленыя задачы.
Няхай вашы прафесіяналізм, самаадданасць і дакладны разлік супрацьстаяць любым прыродным стыхіям і надзвычайным сітуацыям.
Жадаем моцнага здароўя, міру, поспехаў у высакароднай справе выратавання людзей, шчасця і дабрабыту вам і вашым родным.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *