Бярэзінскага камбайнера замяніў «шэрыф»

Так жартаўліва паміж сабой называюць камбайнеры адкрытага акцыянернага таварыства “Брадзец” Сяргея Мікалаевіча Собаля. Робяць гэта земляробы з павагай у голасе, бо малады мужчына — участковы інспектар міліцыі Бярэзінскага РАУС. Паважаюць яго ў аграгарадку Брадзец не толькі за міліцэйскія пагоны. Вось ужо каторы год запар старшы лейтэнант міліцыі ў свой водпуск па ўласным жаданні дапамагае вяскоўцам на жніве. Сёлета пагадзіўся працаваць памочнікам камбайнера ў вопытнага земляроба Віталія Мікалаевіча Аўсянскага.
— Некалькі сезонаў адпрацаваў старшым камбайнерам у суседняй гаспадарцы — адкрытым акцыянерным таварыстве “Багушэвічы”, — расказвае малады мужчына, — адзін год памочнікам у мяне была нават жонка. Аднак зараз яна ў дэкрэтным водпуску, гадуе дзяцей у горадзе, а я на гарачы час пераехаў да бацькоў, у Брадзец.

С.М. Собаль

Поўную версію чытайце ў нумары 55 газеты ад 27 ліпеня.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Бярэзінскага камбайнера замяніў «шэрыф»: 1 комментарий

  • 26 июля 2019 в 11:41
    Permalink

    Знаю эту семью, очень хорошие люди

    Рейтинг комментария:Vote +1+6Vote -1-1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *