Дзе на Бярэзіншчыне чарніцы смачнейшыя, альбо як журналіст у ягады хадзіла

— Хачу чарніц, смачных, салодкіх, буйных, — сказала аднойчы я сяброўцы. – Пайшлі на рынак, купім?
— Слухай, купім – гэта вельмі проста, — адказала Даша. – Давай лепш сходзім у лес ды назбіраем?!
— А чаму б і не – гайда ў ягады!

Сказана — зроблена. Нядзеля. 6 гадзін раніцы. Будзільнік назойліва звініць, а так хочацца паспаць. Не! Хуценька прачынаюся, тэлефаную сяброўцы, каб тая не перадумала. Апранаемся “па-паходнаму”: закрытае адзенне, каб кляшчы не атакавалі, красоўкі (вядома ж, лепш гумавыя боты, калі яны ёсць). Апошні штрых: апырскваем сябе спрэем ад камароў.
Шчыра кажучы, загадзя падрыхтаваліся да “паходу”, запыталіся ў ягаднікаў “са стажам”, дзе сёлета лепшы ўраджай. Усе як адзін сцвярджалі, што ў Беразіно – на выездзе з горада, у накірунку Барысава шмат буйных, салодкіх ягад. Мы і накіраваліся туды. Узялі па пяцілітровым вядры, а ў дадатак яшчэ маленькія — з-пад маянэзу. Памятаю, у дзяцінстве таксама хадзіла ў ягады з бабуляй, бралі, да прыкладу, пяцілітровае вядро і маленькае. Спачатку збіралі ў маленькае, а затым высыпалі ў вялікае – давалася, так лягчэй і хутчэй збіраць.

Працяг чытайце ў нумары 56 газеты ад 31 ліпеня.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

 

Дзе на Бярэзіншчыне чарніцы смачнейшыя, альбо як журналіст у ягады хадзіла: 3 комментария

  • 31 июля 2019 в 9:11
    Permalink

    Варя, ягоды собирали на выезде из Березино, в сторону Борисова!

    Рейтинг комментария:Vote +1+7Vote -1-1

  • 31 июля 2019 в 9:05
    Permalink

    Не подскажете, где именно столько ягод?

    Рейтинг комментария:Vote +1+5Vote -1-1

  • 30 июля 2019 в 22:40
    Permalink

    Пчелка Юля!!!!молодец)))))

    Рейтинг комментария:Vote +1+5Vote -1-1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *