«Славит спелый колос нашей песни голос», альбо бярэзінскія бібліятэкары — героям жніва

Пад такім дэвізам з пачаткам жніва стартавала акцыя бярэзінскіх работнікаў культуры. Яны ў гарачы час пакінулі утульныя памяшканні і адправіліся да механізатараў на палявыя станы, машынныя двары і зернесушыльныя комплексы гаспадарак. Аднымі з першых сустрэліся з земляробамі бібліятэкары аграгарадкоў Багушэвічы і Косаўка.

Так, у першыя дні жніўня загадчыца Багушэвіцкай сельскай бібліятэкі-клуба Тамара Уладзіміраўна Бінжук вітала механізатараў ААТ ”Багушэвічы”. На палявым стане яна ўшаноўвала ўдзельнікаў жніва цёплым словам, духмяным караваем па лепшых рэцэптах мясцовых гаспадынь і са шчырымі пажаданнямі «Хлеб – причастье на счастье». А пакуль камбайны не пачалі малацьбу, камбайнеры мелі магчымасць аператыўна пазнаёміцца з матэрыяламі інфармтрыбуны «Все газеты пишут о жатве»

1 жніўня культурны дэсант «Зерно, как песня, в закрома течёт» высадзіўся прама на жытнёвым полі ААТ «Бярэзінскі». Тут супрацоўніца Косаўскай сельскай бібліятэкі Ларыса Іванаўна Палянская парадавала механізатараў звонкай песняй з актуальным для жніўнай пары лейтматывам «Славит спелый колос нашей песни голос». Спрадвечную ісціну аб тым, што хлеб – усяму галава і якасная мука надаюць караваю непаўторны водар і забяспечваюць хрусткую скарыначку, культработнік нагадала, частуючы механізатараў уласнай выпечкай. Дарэчы, не менш, чым частаванне, спадабалася працаўнікам палёў і інфармацыя па старонках раённай газеты «Бярэзінская панарама».

А ўжо 2 жніўня бібліятэкар зрабіла візіт работнікам зернесушыльнай гаспадаркі і прапанавала 5 хвілін беражлівасці «Каждое зёрнышко – в закрома». З газетай у руках яна правяла агіткампанію «Найдите минуточку для прессы!»

— У скарбонцы бярэзінскіх бібліятэкараў яшчэ багата самых розных мерапрыемстваў для хлебаробаў, — адзначыла дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Мікалаеўна Маеўская, — якія здольны прагнаць стому ад напружанай працы, узняць рабочы настрой і, вядома, дапамагчы аграрыям якасна ўправіцца з апошнімі гектарамі збожжавых палеткаў.

 

Мілана ТРАПЯНОК.

«Славит спелый колос нашей песни голос», альбо бярэзінскія бібліятэкары — героям жніва: 1 комментарий

  • 8 августа 2019 в 15:33
    Permalink

    Спасибо

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *