«Безвозмездный донор» пройдзе 14 жніўня ў Бярэзінскай ЦРБ

У гэты дзень у райбальніцы з 9.00 да 13.00 можна здаць кроў у 107 кабінеце (1 паверх, насупраць рэгістратуры).

Патрабаванні да донараў:

— мець пры сабе пашпарт з рэгістрацыяй, даведку ад тэрапеўта аб адсутнасці захворванняў;

— мужчынам неабходна здаць агульны аналіз крыві (не пазней, чым за месяц да здачы крыві), прайсці флюараграфічнае абследаванне і агляд тэрапеўта, а жанчынам яшчэ і агляд урача-гінеколага;

— раніцай, у дзень дачы крыві, сняданак павінен быць нятлустым.

Донарам забараняецца:

вечарам, напярэдадні дачы крыві ўжываць тлустую, вострую, вэнджаную ежу, алей, яйкі;

алкаголь — за двое сутак да дачы крыві;

паліць — менш чым за гадзіну да працэдуры.

Паважаныя жыхары Бярэзіншчыны, далучайцеся да акцыі. Магчыма, вы ўратуеце камусьці жыццё!

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *