“Краязнаўчы маяк Бярэзіншчыны”

Акцыя гонару і памяці пад такой назвай стартавала ў сераду, 7 жніўня. Яна была прымеркавана адразу да некалькіх важных дат — Года малой радзімы, 95-годдзя раёна і 15-годдзя выхаду ў свет кнігі “Памяць. Бярэзінскі раён” і прысвечана краязнаўцу, настаўніку, археолагу П.А. Прыбыткіну.

З гэтай нагоды ў аграгарадок Багушэвічы, дзе 50 гадоў жыў і працаваў патрыёт Бацькаўшчыны, адправілася творчая дэлегацыя з ліку інтэлігенцыі, паплечнікаў і аднадумцаў, краязнаўцаў і ветэранаў педагагічнай працы. Адкрыла мерапрыемства акцыя “Масток памяці”, у ходзе якой былі ўскладзены кветкі каля хаты земляка. Потым бярэзінцы завіталі ў музей Багушэвіцкай школы, стваральнікам якога быў П.А. Прыбыткін. Працягам акцыі стала вечарына “Васілёк на жытняй ніве памяці” ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе, дзе на аснове цікавых фактаў з біяграфіі і фотаздымкаў з сямейнага архіва П.А. Прыбыткіна была наладжана відэапрэзентацыя “Жыцця ўзнёслыя акорды”.
Пётр Аўрамавіч заснаваў першы гісторыка-краязнаўчы школьны музей на Бярэзіншчыне і садзейнічаў адкрыццю помніка святару Даніілу Капанасевічу, забітаму ў час паўстання 1863 года, стаў адным з аўтараў — укладальнікаў раённай кнігі “Памяць: Бярэзінскі край” і ўладальнікам багатага краязнаўчага архіва, пакінуў аб сабе светлую і добрую памяць як апантаны археолаг і таленавіты настаўнік гісторыі, які ўсім ладам жыцця сцвярджаў: каб любіць свой край, трэба перш за ўсё яго ведаць. Гэта дзякуючы яму, мясцовыя школьнікі не па падручніках вывучаюць гісторыю роднай вёскі.

Поўную версію чытайце ў нумары 60 газеты ад 14 жніўня.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *