Вынікі работы аглядавых камісій разгледзелі ў райвыканкаме

Выкананне плана мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў і вынікі работы аглядавых камісій разгледзелі на чарговым пасяджэнні з удзелам суб’ектаў прафілактыкі і зацікаўленых службаў на чале з намеснікам старшыні райвыканкама У.М. Навіцкім.

Сёлета па выніках работы за першае паўгоддзе сумеснымі намаганнямі забяспечана выкананне 11 пунктаў Комплекснага плана мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў у Бярэзінскім раёне. Яны датычыліся папярэджання злачынстваў супраць дзяржавы, правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, грамадскага парадку, карупцыйных праяў і ўключалі шматлікія прафілактычныя мерапрыемствы.
Адзін з накірункаў прафілактыкі — сустрэчы з насельніцтвам і працоўнымі калектывамі, падчас якіх абмяркоўваюцца праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння.
Між тым, застаецца нявырашанай праблема недастатковай асветленасці вуліц і дарог, што “спрыяе” росту правапарушэнняў у начны час. Асаблівую трывогу выклікае і нядбайнасць гаспадароў да ўласнай маёмасці. Што пацвярджаецца ростам колькасці крадзяжоў з дачных дамоў у сельскай мясцовасці. Выхад з сітуацыі праваахоўнікі бачаць ва ўзмоцненай прафілактычнай рабоце з боку сельвыканкамаў і стараст вёсак як з мясцовымі, так і з прыезджымі ўласнікамі дач. Неабходна дайсці да кожнага жыхара, у абавязковым парадку наведаць малыя і аддаленыя населеныя пункты.
Як адзначалася на пасяджэнні, негатыўна ўплывае на крымінагеннае становішча і лад жыцця грамадзян, што злоўжываюць спіртнымі напоямі. Бо частай прычынай супрацьпраўных учынкаў становяцца менавіта “застоллі”. Тут патрабуецца дэтальнае абследаванне ўмоў жыцця насельніцтва з мэтай выяўлення названай катэгорыі грамадзян і далейшай прафілактычнай работы з імі з боку зацікаўленых службаў.
На кантролі павінны знаходзіцца і тыя дамы, дзе адзначаецца нездавальняючы супрацьпажарны стан.

Алена МУРАЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *