Як прайшла аперацыя «Нелегал» у Бярэзінскім раёне

 

З 16 па19 ліпеня на тэрыторыі Бярэзінскага раёна прайшлі аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы па супрацьдзеянню незаконнай міграцыі грамадзян трэціх краін і гандлі людзьмі “Нелегал”. З вынікамі акцыі знаёміць начальнік аддялення па грамадзянстве і міграцыі Бярэзінскага РАУС Вольга Сямашка:

— За тры дні акцыі складзена 11 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь без пашпарта ці без рэгістрацыі, невыкананне ўстаноўленага парадку выбару месца жыхарства, незаконнае прадстаўленне жылога памяшкання чужынцу, які знаходзіцца ў краіне з парушэннямі дзеючага заканадаўства, а таксама за пражыванне без рэгістрацыі па месцы жыхарства ці месцы знаходжання ў выпадках, калі рэгістрацыя па месцы знаходжання з’яўляецца абавязковай. За ўхіленне ад выезду з Рэспублікі Беларусь адзін грамадзянін Расійскай Федэрацыі дэпартаваны ў добраахвотным парадку.

Застаецца нагадаць, што ў першым паўгоддзі ў раёне зарэгістраваны 3 злачынствы, учыненыя чужынцамі, і 16 замежных грамадзян пакараны адміністрацыйна. Садзейнічаць паляпшэнню крымінальнай сітуацыі закліканы рэгулярныя адпрацоўкі месцаў магчымага знаходжання замежных грамадзян на прадмет выяўлення парушэнняў заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў нашай краіне.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *