Разам з карэспандэнтам «Бярэзінская панарамы» апранаем у школу першакласніцу Сафію

А.А. Андрыевіч паказвае сарафан Сафіі і Дар’і.

Шчыра кажучы, для мяне першая прыкмета, што хутка 1 верасня, восень – палатка з надпісам “Школьны гандаль” каля ўнівермага ў Беразіно. Яна з’явілася – не за гарамі першы званок! Значыць, самы час збірацца ў школу. Эх, як заўсёды ў бацькоў школьнікаў сямейны кашалёк “схуднее”. Кажуць, што найбольш складана сабраць у школу першакласнікаў, бо набываць неабходна ўсё. Дык колькі гэта каштуе? Ці можна апрануцца ў школу ў Доме гандлю, ці багаты там асартымент?

Сафія ў школьнай форме.

 

Спартыўная форма для Сафіі.

Каб знайсці адказы на гэтыя пытанні, накіроўваемся ва ўнівермаг з будучай першакласніцай Сафіяй Гліністай і яе матуляй Дар’яй.
Адзначу, Соня – маленькая прынцэса з характарам, модніца, якой вельмі складана дагадзіць.
— Я не буду насіць штосьці непрыгожае, нястыльнае, нямоднае і нецікавае, — папярэджвае мяне Соня. — А для мяне галоўнае, каб адзенне, абутак ды і канцылярскія тавары былі зроблены з якасных матэрыялаў. А на вопратцы быў мінімум розных нашывак, блішчынак, стразаў — каб нічога не адцягвала ўвагу дачушкі падчас вучобы. Фасон – строгі. Колер не яркі. Абутак, вядома ж, з натуральнай скуры, айчыннай вытворчасці, — зазначыла Даша.
З патрабаваннямі вызначыліся. Ну, што, прыступім да нялёгкай справы.

А.М. Заблоцкая прапаноўвае канцылярскія тавары.

Поўную версію чытайце ў нумары 61 газеты ад 17 жніўня.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *