У Бярэзінскім раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання

ЖЫЦЦЁ І ЗДАРОЎЕ ЛЮДЗЕЙ

былі ў цэнтры ўвагі падчас сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы старшыні райвыканкама А.М. Бабічава з калектывам Бярэзінскага ўчастка ААТ “Здравушка-мілк”.

Разгледжаныя тэмы – рэалізацыя Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 11 сакавіка 2004 года “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, прафілактыка наркаманіі, ахова мацярынства і дзяцінства – неразрыўна звязаны з жыццядзейнасцю чалавека. А каб яна прыносіла только задавальненне, неабходна захоўваць правілы бяспекі, клапаціцца пра сябе і іншых. Значная роля адводзіцца тут умацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны. Пра работу ў гэтым накірунку ў нашым раёне расказала прысутным намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама С.У. Сайкоўская.

На прафілактыцы правапарушэнняў, звязаных з ужываннем і распаўсюджваннем наркотыкаў, акцэнтаваў увагу начальнік Бярэзінскага РАУС А.М. Заяц.

На забеспячэнне здаровага і шчаслівага жыцця грамадзян скіравана і сацыяльная палітыка дзяржавы ў сферы аховы мацярынства і дзяцінства. Гэта падкрэслівала ў дакладзе галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ К.А. Крук.

Вынікі сустрэчы падвёў А.М. Бабічаў.

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў і ў іншых калектывах Бярэзіншчыны.

Фота Алены МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *