24 жніўня на Бярэзіншчыне пройдзе раённы суботнік

З мэтай падтрымкі ініцыятывы будаўнічай арганізацыі горада ПМК № 182 і ўстановы культуры “Бярэзінская ЦРБ” прынята рашэнне райвыканкама аб правядзенні 24 жніўня раённага суботніка. Адпаведна з ім, рэкамендавана ўсім прадпрыемствам, арганізацыям, установам Бярэзінскага раёна, незалежна ад форм уласнасці, індывідуальным прадпрымальнікам прыняць удзел у суботніку на рабочых месцах альбо ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан вуліц, сквераў, зон масавага адпачынку, вытворчых і дваровых тэрыторый, месцаў пахавання воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень суботніка, у добраахвотным парадку пералічваюцца на спецыяльны рахунак Бярэзінскага райвыканкама (ВY38АКВВ36410602004256200000 в ЦБУ №602 филиала № 612 ОАО «АСБ Беларусбанк», БИК АКВВВY21612, г. Борисов, УНП 600041227). Выкарыстаны яны будуць на добраўпарадкаванне горада і населеных пунктаў раёна, воінскіх пахаванняў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *