Аператыўная інфармацыя па выніках уборачнай кампаніі на Бярэзіншчыне на 20 жніўня

Па стане на 20 жніўня зерневыя культуры ўбраны на плошчы ў 16580 гектараў. Гэта складае 96% да плана.
Першымі ўправіліся са жнівом земляробы ААТ “Брадзец”, “Месціна”, “Пагосцкі”, “Уша” і УП “АграМАЗ”. Намалочана 34493 тоны збожжа. Ураджайнасць на круг налічвае 21 цэнтнер.

Бясспрэчнае лідарства па ўрадлівасці тут належыць філіялу СП “Арэшкавічы” (кіраўнік Сяргей Іванавіч Счасны), дзе на круг атрымліваюць па 33 цэнтнеры збожжа. Другое месца па ўраджайнасці з паказчыкам у 26 цэнтнераў з гектара займае УП “АграМАЗ” (кіраўнік Валерый Мікалаевіч Цэдрык). На трэцім месцы знаходзіцца ААТ “Пагосцкі” (кіраўнік Наталля Уладзіміраўна Сокал). Тут сярэдняя ўраджайнасць па гаспадарцы склала 25 цэнтнераў. Звыш тысячы тон збожжа намалацілі 7 камбайнавых экіпажаў, большасць з якіх з ААТ “Пагосцкі”. Самага важкага намалоту дасягнуў камбайнавы экіпаж у складзе Юрыя Канстанцінавіча Гомана і Міхаіла Мікалаевіча Салаўя, які на камбайне КЗС-1218 убраў 812 гектараў зерневых і намалаціў 1582,2 тоны збожжа.

Куды больш па выніках уборачнай кампаніі аказалася вадзіцеляў-тысячнікаў. Тут няма роўных ізноў жа вадзіцелю ААТ “Пагосцкі” Міхаілу Валер’евічу Маркоўскаму, які на МАЗ-65101 перавёз 1778,3 тоны збожжа. А вось лепшымі на сушыльных агрэгатах сталі прадстаўнікі ААТ “Брадзец”. Машыністы Аляксей Уладзіміравіч Юнец і Уладзіслаў Мікалаевіч Казюка апрацавалі і высушылі на ЗСК-40Ш 3150 тон збожжа.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *