Да Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Філіял торфапрадпрыемства “Бярэзінскае” УП “МІНСКАБЛГАЗ” у нашым раёне — гэта ўчастак здабычы торфу, брыкетавання, а таксама транспартны ўчастак, дзе ідзе пагрузка і дастаўка торфу для вытворчасці брыкетаў.

С.Р. Шабан

А.У. Баранава, П.М. Харлёнак, С.П. Жукоўскі, Ж.М. Жукоўская, Ю.П. Кудра

Сваю слаўную гісторыю прадпрыемства ад-лічвае з 1 кастрычніка 1966 года. Тады на падставе загаду Міністэрства тарфяной прамысловасці БССР №205 ад 29 верасня 1966 года адбылася рэарганізацыя торфапрадпрыемства “Чырвоны Сцяг” з вылучэннем торфабрыкетнага завода імя
XXIII з’езда КПСС у самастойнае прадпрыемства з мэтай вытворчасці камунальна-бытавога паліва для насельніцтва і здабычы торфу для сельскай гаспадаркі раёна. 70-90-ыя гады мінулага стагоддзя былі зорным часам для рабочых і спецыялістаў завода. Яны мацавалі дабрабыт раёна,
бо з’яўляліся адным з градаўтваральных прадпрыемстваў раёна, мелі сродкі будаваць для людзей шматпавярховыя дамы і цэлыя вуліцы, ганарыліся працоўнымі поспехамі. Сярод іх пачэснае месца займаў ма-шыніст па здабычы торфу Станіслаў Сямёнавіч Шлома, працоўныя поспехі якога грымелі на ўвесь Савецкі Саюз.

С.В. Кавальчук

С.В. Кавальчук, А.К. Цюлюпа, Я.В. Навіцкі, М.І. Цэдрык, П.А. Цішкевіч, Ю.І. Аўсіевіч, В.М. Губіч

Наступная важная веха ў гісторыі прадпрыемства — 2007 год. Тады торфабрыкетны завод увайшоў у склад філіяла РУ “Беразінорайгаз”. Пачынаючы з яго і да 2015 года былі праведзены 2 чаргі рэканструкцыі завода, асвоены новыя палі здабычы торфу, цалкам мадэрнізавана вузкакалейная чыгуначная дарога, адноўлены аўтапарк і тэхналагічнае абсталяванне па здабычы торфу, яго вывазцы і перапрацоўцы.

А.К. Цюлюпа

Наступная важная веха ў гісторыі прадпрыемства — і 2007 год. Тады торфабрыкетны завод увайшоў у склад філіяла РУ “Беразінорайгаз”. Пачынаючы з яго і да 2015 года былі праведзены 2 чаргі рэканструкцыі завода, асвоены новыя палі здабычы торфу, цалкам мадэрнізавана вузкакалейная чыгуначная дарога, адноўлены аўтапарк і тэхналагічнае абсталяванне па здабычы торфу, яго вывазцы і перапрацоўцы.

Працяг чытайце ў газеце № 65 ад 31 жніўня.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *