Што прапаноўвае бярэзінскім вучням інтэлектуальны цэнтр дадатковай адукацыі?

У панядзелак пачнецца новы навучальны год са сваімі турботамі і клопатамі. Камусьці са школьнікаў трэба тэрмінова ліквідаваць недахопы ў ведах па пэўных прадметах, другім – неабходны дадатковыя заняткі на паглыбленым узроўні для даследчай дзейнасці, а хтосьці мае цвёрды намер грунтоўна рыхтавацца да прадметных алімпіяд, выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання. У такім выпадку на дапамогу бярэзінскім вучням традыцыйна прыходзяць педагогі інтэлектуальнага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бярэзінскага цэнтра.

У. Міхалёў, І. Сіпайла, А. Рыбакова, А. Корсук з настаўніцай біялогіі Ж.А. Мацуль

— Слова “дапамога” – не перабольшванне, — удакладняе кіраўнік установы Вераніка Ігараўна Макеянкова. — Пэўная частка нашых навучэнцаў наведвае цэнтр рэгулярна не адзін год і па некалькіх школьных дысцыплінах. А колькі падзяк гучыць у іх адрас ад сённяшніх першакурснікаў і студэнтаў ВНУ! Нездарма ж яны ганарацца высокімі баламі па цэнтралізаваным тэсціраванні і, як вынік, студэнцкімі білетамі прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў краіны. І сёлета інтэлектуальны цэнтр дадатковай адукацыі мяркуе не здаваць сваіх пазіцый на ніве навучання і пашырэння ведаў школьнікаў.

Працяг чытайце ў газеце № 65 ад 31 жніўня.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *