Віншаванне з Днём ведаў ад старшыні Мінаблвыканкама

Паважаныя жыхары Міншчыны!

Сардэчна віншую вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
У нашай краіне гэта свята заўсёды напоўнена радасцю. Школы і гімназіі, вучылішчы і ліцэі, акадэміі і ўніверсітэты шырока расчыняюць дзверы, каб зноў прыняць тысячы навучэнцаў. Маладыя людзі шчаслівыя ўбачыць сваіх мудрых настаўнікаў і шматлікіх сяброў, акунуцца ў незвычайную атмасферу святла і цяпла. Паўсюль ліецца музыка, гучаць вясёлыя галасы. Няма нікога, каго б пакінула абыякавым гэта мора ўсмешак, кветак і святочных убораў.
Асабліва прыемнае хваляванне сёння адчуваюць рабяты, якія ўпершыню пераступаюць школьны парог. Іх чакаюць дзіўныя адкрыцці.
Для многіх старшакласнікаў і студэнтаў сёлетні навучальны год — выпускны. Верым, што яны знойдуць годнае прымяненне сваім навыкам і талентам, стануць надзейнай апорай дзяржавы.
У гэтым ім дапамогуць нашы дарагія настаўнікі і выкладчыкі. На Міншчыне назапашаны багаты педагагічны вопыт, дзейнічае мноства навучальных устаноў, укараняюцца сучасныя тэхналогіі навучання. Гэта залог паспяховага развіцця, у аснове якога заўсёды ляжаць веды.
Ад душы жадаю ўсім міру і дабрабыту!
Са святам, сябры!

А.М. ІСАЧАНКА,
старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *