Падведзены вынікі летняй аздараўленчай кампаніі на Бярэзіншчыне

У Бярэзінскім раёне завяршылася аздараўленчая кампанія 2019 года. Усяго ў лагерах аздаравіліся 1208 дзяцей, 43,1% ад агульнай колькасці вучняў — дзяцей і падлеткаў.

У стацыянарным лагеры “Папараць-кветка” аздараўленне прайшлі 267 дзяцей нашага раёна, 243 — з Пухавіцкага і Копыльскага раёнаў.
Працавалі 18 дзённых лагераў, дзе аздаравіліся 724 падлеткі, 4 кругласутачных профільных 9-цідзённых: у абаронна-спартыўным аздараўленне прайшлі 40 дзяцей, у лагеры працы і адпачынку – 13 падлеткаў, у спартыўна-аздараўленчым — 53 дзіцяці, у перасоўным палатачным, які працаваў у дзве змены — 110 дзяцей і падлеткаў.
Работа ў лагерах вялася праз аздараўленчую, спартыўную і культурна-масавую дзейнасць, а таксама работу з дзіцячым актывам і органам самакіравання, былі арганізаваны мерапрыемствы ў сувязі з ІІ Еўрапейскімі гульнямі, з нагоды 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў тыдзень у рамках акцыі “Малая радзіма – эстафета карысных спраў”, адбыліся сустрэчы з супрацоўнікамі РАУС, РАНС.
Асноўнымі мерапрыемствамі ў час адпачынку былі святы, дыскатэкі, гутаркі, конкурсы, віктарыны, паходы, спартыўныя спаборніцтвы.
Адпачынак быў не толькі цікавым, але і карысным. Дзеці наведалі басейн, бібліятэку, кінатэатр, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр “Лазурный”.
Значная ўвага надавалася сацыяльнай ахове і падтрымцы неабароненых катэгорый дзяцей з малазабяспечаных, шматдзетных сямей, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, на розных відах уліку, дзяцей-сірот, інвалідаў.
Усяго аздаравілася 746 чалавек дадзенай катэгорыі: 10 дзяцей-інвалідаў, 46 дзяцей-сірот, 402 дзіцяці з мнагадзетных сямей, 244 — з малазабяспечаных сямей, 24 дзіцяці з ліку пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, 20 дзяцей, якія знаходзяцца на розных відах уліку.
Работа дзіцячых аздараўленчых лагераў знаходзілася на кантролі ў Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, райвыканкама, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, Бярэзінскай ЦРБ, РАНС, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзела ўнутраных спраў і іншых зацікаўленых служб.
У час летняй аздараўленчай кампаніі надзвычайных здарэнняў не дапушчана.
У цэлым лета прайшло актыўна, запланаваная работа выканана, пастаўленыя мэты і задачы дасягнуты.
Дзеці адпачылі і з новымі сіламі, новымі ўражання-мі і добрым настроем пачалі новы навучальны год.

Алена ПІСЛЕВІЧ,
вядучы спецыяліст Прадстаўніцтва Мінскае абласное ўпраўленне РЦ
па аздараўленні насельніцтва Бярэзінскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *