Што выявіў маніторынг будаўнічых аб’ектаў Бярэзінскага раёна?

З другога па сёмага верасня ў раёне праводзіўся Тыдзень бяспекі ў будаўніцтве. У рамках мерапрыемства члены мабільнай групы, створанай пры Бярэзінскім райвыканкаме, наведалі будаўнічыя арганізацыі і будаўнічыя аб’екты. Мэтай такіх сустрэч з’яўляецца аказанне практычнай і метадычнай дапамогі ў галіне аховы працы, у тым ліку выкарыстанне бяспечных метадаў правядзення работ, а таксама стварэнне належных умоў працы і быту работнікаў.

У адзін з дзён тыдня, 5 верасня, члены мабільнай групы правялі маніторынг такіх аб’ектаў, як “Рэканструкцыя будынка цэха па вытворчасці кісламалочнага прадукта, размешчанага па адрасе: г. Беразіно, вуліца Перамогі, 49 а” (ТАА “Біямалпрам”) і “Пазапляцоўкавыя сеткі і збудаванні г. Беразіно” (станцыя абезжалезьвання). Работы на гэтых аб’ектах вядуць адпаведна Бялыніцкая ПМК-241 і Жлобінская ПМК-71.
У ходзе абследавання названых аб’ектаў асаблівая ўвага надавалася наяўнасці праектных рашэнняў выканання работ, вытворчых працэсаў, зацверджанай ва ўстаноўленым парадку тэхналагічнай дакументацыі, якая ўтрымлівае патрабаванні па бяспечным выкананні работ, а таксама азнаямленне з ёй працуючых.
Тыповымі парушэннямі заканадаўства аб ахове працы сталі знаходжанне работнікаў без касак, а калі яны і апранутыя, то падбародачныя рамяні не зашпілены, пры рабоце на вышыні не выкарыстоўваюцца засцерагальныя паясы і страховачныя канаты, на аб’ектах штодзённы кантроль за станам аховы працы праводзіцца нерэгулярна. Мелі месца і некаторыя іншыя заўвагі.
Самым крыўдным у дадзеным выпадку з’яўляецца тое, што нават пры наяўнасці патрэбнага засцерагальнага абсталявання і прылад, многія рабочыя наўмысна грэбуюць іх выкарыстаннем, падвяргаючы сябе рызыцы быць траўміраванымі, а кіраўнікі ўзводзімых аб’ектаў нярэдка на падобныя “дробязі” не звяртаюць належнай увагі і не выкарыстоўваюць у якасці дысцыплінарнага спагнання адхіленне ад работы і штрафныя санкцыі.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *