Чаму ў бярэзінскай школе пасяліліся буслы?

Мікуліцкую пачатковую школу–дзіцячы садок ніколі не пераблытаеш: яна істотна адрозніваецца ад тыповых навучальных устаноў раёна. Акуратны аднапавярховы будынак стаіць на цэнтральнай вуліцы аграгарадка побач з магазінам, бібліятэкай–клубам, але нібы хаваецца за свяшчэнным для кожнага вяскоўца месцам – помнікам загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны аднавяскоўцам.

Ю. Калеснікава, Л. Жаўняк, Я. Пліз, С. Пліз, Н. Харловіч.

— А яшчэ непадалёк ад будынка на слупе звіла гняздо сям’я буслоў, — зазначае дырэктар Мікуліцкай школы Таццяна Аляксандраўна Старавойт, — ім вельмі падабаецца назіраць за ўсім, што адбываецца на нашай тэрыторыі.

Калектыў Мікуліцкай школы.

Рупліва дагледжаны і патанаюць у квецені два сціплыя будынкі ўстановы — школа і дзіцячы садок, куды літаральна цягне зазірнуць. У школе ўсяго некалькі нязвыкла вялікіх класаў, а фае ўпрыгожваюць карціны.

Т.А. Харытановіч.

— Іх пакінула ў спадчыну былая выкладчыца фізічнай культуры і выяўленчага мастацтва Наталля Леанідаўна Дайнека, якая звыш трыццаці гадоў адпрацавала ў школе, — расказвае Таццяна Аляксандраўна. — Яна надзвычай таленавіты і творчы чалавек, пісала вершы і малявала акварэллю мясцовыя пейзажы, якія нават у шэры, змрочны дзень яркімі фарбамі ўздымаюць настрой, праганяюць тугу і сум у дзяцей і педагогаў.

Помнік загінуўшым аднавяскоўцам.

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мікуліцкі навучальна–педагагічны комплекс дзіцячы садок-пачатковая школа” створана на базе Мікуліцкай агульнаадукацыйнай базавай школы-дзіцячага сада рашэннем Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта ад 7 чэрвеня 2010 года.
Мікуліцкая школа заснавана ў 1880 годзе як перасоўная аднакласная царкоўнапрыходская ўстанова. Яе пераемніцай у 1921 стала пачатковая школа, якая ў 1935 годзе пераўтвараецца ў сямігодку, а з 1960 — у васьмігадовую. Ёсць у гісторыі Мікуліцкай школы яшчэ тры важныя даты: у 1988 годзе яна — няпоўная сярэдняя школа, у 1994 — базавая, а яшчэ праз 10 гадоў — агульнаадукацыйная базавая школа–дзіцячы садок.
2. Рэгулярна ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама адзначае прафесіяналізм і поспехі мікуліцкіх педагогаў. Сярод узнагароджаных — выхавальнік дзіцячага садка Данута Антонаўна Дулькевіч, настаўнікі пачатковых класаў Таісія Аляксееўна Харытановіч, Тамара Аляксандраўна Аўсяннікава. Насычанае ў калектыве і спартыўнае жыццё. Тут граматамі адзначаны дырэктар установы Таццяна Аляксандраўна Старавойт.
3. На раённым этапе абласнога конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзростаў “Я — даследчык Мінскай вобласці» кампетэнтнае журы адзначыла работу вучаніцы Мікуліцкай школы Аляксандры Шчарбянёвай. Дзяўчынка разам з педагогам Д.А. Дулькевіч працавала над тэмай “Як кашуля ў полі вырасла”.

Поўную версію чытайце ў нумары 68 газеты ад 11 верасня.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *