Стартаваў новы творчы праект рэдакцыі газеты «Бярэзінская панарама». Знаёмцеся — маладыя спецыялісты Бярэзіншчыны

Дзмітрый Свірыд: “А спяваць навучыўся ў каледжы”

«Прызямліцца ці ўзляцець?». Такую назву мае новы творчы праект рэдакцыі, накіраваны расказаць пра маладых спецыялістаў, якія абралі Бярэзінскі раён першым месцам працы. У рамках яго будуць друкавацца артыкулы, замалёўкі альбо інтэрв’ю з маладым папаўненнем раёна, частка з якога збіраецца пусціць на Бярэзіншчыне свае карані, а іншыя, набраўшыся пэўнага вопыту і пакінуўшы свой след, узляцець вышэй, каб добрым словам успамінаць сваё першае працоўнае месца.
Сёлета такіх юнакоў і дзяўчат з дыпломамі аб вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і сярэдняй тэхнічнай адукацыі ў раёне налічваецца нямнога-нямала 66 чалавек. Няпроста ім пачынаць кар’еру і прафесійны рост, трэба адаптавацца і заяўляць аб сабе ў калектывах, набірацца практычнага вопыту, вучыцца абараняць свае правы і інтарэсы. Між іншым, маладыя спецыялісты, якія толькі пачынаюць сваю кар’еру і працуюць у нашым раёне па размеркаванні, маюць багаты патэнцыял, планы на жыццё і глядзяць у будучыню з вялікай надзеяй.
Першы герой праекта — культарганізатар раённага цэнтра культуры Дзмітрый Свірыд.

Поўную версію чытайце ў нумары 68 газеты ад 11 верасня.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *