Крымінал за тыдзень

З 2 па 9 верасня Бярэзінскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў 1 крымінальную справу.

Днём 7 верасня невядомы абрабаваў дом састарэлага воіна-афганца ў вёсцы Навасёлкі. Злодзей разжыўся тут сумкай з 80 рублямі, электронным будзільнікам, ліхтарыкам і прадуктамі харчавання.
Ва ўчыненні злачынства падазраецца 34-гадовы аднавясковец пацярпеўшага, які нідзе не працуе, быў асуджаны і стаіць на ўліку ў міліцыі.

Сяргей ЖЫЛІЧ,
намеснік начальніка Бярэзінскага раённага
аддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *