15 верасня — Дзень бібліятэк. Віншуем!

Паважаныя работнікі бібліятэк і ветэраны працы!
Віншуем вас з прафесійным святам — Днём бібліятэк!

Сёння бібліятэка — гэта культурны і адукацыйны цэнтр як у горадзе, так і ў сельскіх населеных пунктах. Тут створана цёплая атмасфера для зносін дарослых і дзяцей, асаблівае асяроддзе для творчага самавыяўлення чытачоў.
Прафесіяналізм, уменне працаваць з наведвальні-камі выклікаюць у жыхароў і гасцей раёна пачуцці глыбокай пашаны і ўдзячнасці да работнікаў бібліятэк.
Нас радуе, што колькасць вашых чытачоў пастаянна расце, значыць, ім тут цікава і камфортна.
Жадаем вам штодзённага задавальнення ад зносін з чытачамі і кнігамі, заўсёды заставацца ў пошуку новага, росквіту і аптымізму, верных сяброў і аднадумцаў.
Хай ваша праца заўсёды карыстаецца заслужанай павагай у грамадстве і знаходзіць водгук у сэрцах людзей!
Ад усёй душы жадаем далейшых прафесійных поспехаў, дабрабыту, здароўя, шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *