Дзень падпісчыка пройдзе ў Беразіно


Паважаныя чытачы, запрашаем вас у чацвер, 19 верасня, прыняць удзел у абласным Дні падпісчыка. Месца сустрэчы — гарадское аддзяленне паштовай сувязі № 1. Пачатак мерапрыемства — у 11.00.
Падчас акцыі можна пазнаёміцца з новымі выданнямі і працягнуць сяброўства з тымі, якія ўжо даўно сталі вамі ўпадабанымі.
Падпісчыкаў раёнкі чакаюць сувеніры і прыемныя сюрпрызы ад рэдакцыі газеты “Бярэзінская панарама”.
Нагадваем, што працягваецца падпісная кампанія на раённую газету на IV квартал 2019 года. Аформіць падпіску можна ў паштальёнаў, аддзяленнях сувязі і ў грамадскага распаўсюджвальніка рэдакцыі (вуліца Кастрычніцкая, 16). Тэлефоны для даведак – 5-57-83 і 5-52-63.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *