Яны абышлі бярэзінскіх хлебаробаў і сталі пераможцамі сёлетняга жніва

Сёлетні год – знакавы ў жыцці галоўнага агранома адкрытага акцыянернага таварыства “Месціна” Уладзіміра Сцяпанавіча Булойчыка. Гэтай восенню на яго жыццёвым календары адразу два значныя юбілеі: у канцы верасня споўніцца роўна сорак гадоў, як ён самааддана і верна служыць месцінскай зямлі, а ў канцы лістапада ён адзначыць 65-ы па ліку дзень нараджэння. Адсвяткаваць свае два юбілеі адзін са старэйшых аграномаў Бярэзінскага раёна павінен з помпай і размахам, бо па выніках сёлетняга жніва яго родная гаспадарка абышла філіялы багатых інвестараў і названа лепшай. Прыемная навіна напаткала Уладзіміра Сцяпанавіча і кіраўніка ААТ “Месціна” Аляксандра Іванавіча Асмалоўскага ў гарачы час корманарыхтоўкі.

А.І. Асмалоўскі і У.С. Булойчык

А.А. Сарокін

Працоўная кніжка самага вопытнага месцінскага аграрыя ўражвае сваёй чысцінёй. Тут усяго два запісы – праца некаль-кі месяцаў да тэрміновай службы ў арміі вадзіцелем у ААТ “Брадзец” і галоўным аграномам у ААТ “Месціна” з 1979 года! Паверыць у гэта складана не толькі сучасным маладым людзям, але і яго равеснікам. Аднак сам Уладзімір Сцяпанавіч не бачыць у гэтым нічога дзіўнага. У свае без пяці хвілін 65 гадоў ён працуе сумленна і шчыра, не шкадуючы сіл і здароўя, з жывым бляскам у вачах і любоўю да справы, як у першыя гады пасля заканчэння Смальянскага саўгаса-тэхнікума кіруючых кадраў.

Я.У. Запрудскі і Р.І. Каралец

— Што такое аграном? — распавядаў Уладзімір Сцяпанавіч. — Гэта ж тэхнолаг і вечны эксперыментатар! Яму па-трэбна прадумаць і пралічыць усё да драбніц. Выбраць папярэднікі, не прапусціць аптымальныя тэрміны сяўбы, выканаць норму высявання збожжа і шмат іншага. Памылішся альбо зробіш штосьці не так — вялікага ўраджаю не чакай! Столькі гадоў працую, а гатовых рэцэптаў, як атрымаць важкі колас, нікому не дам, бо няма ў раслінаводстве дробязей. Тут павінна ўсё супадаць — ад надвор’я да механізатарскага старання.

М.І. Гузоўскі і С.У. Запрудскі

Поўную версію чытайце ў нумары 70 газеты ад 18 верасня.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *