Бярэзінскія футбалісты сталі другімі

Набліжаецца да завяршэння сёлетні футбольны сезон. Так, 14 верасня на гарадскім стадыёне сабраліся аматары скуранога мяча з ліку жыхароў сельскай мясцовасці.

Яны наладзілі збор, каб вызначыць мацнейшых у занальных спаборніцтвах па футболе ў рамках абласной спартакіяды для сельскіх жыхароў “Залаты колас”. За званне самых-самых змагаліся футбалісты з Барысаўскага, Крупскага, Смалявіцкага раёнаў і гаспадары мерапрыемства.
Ва ўпартай барацьбе “вікторыю” атрымалі футбалісты Барысаўскага раёна. Усяго нямнога саступілі ім гаспадары спаборніцтваў, якія занялі другое месца. Трэцюю пазіцыю адстаялі аматары скуранога мяча з Крупскага раёна.

Навіны сабрала Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *