На Бярэзіншчыне адзначылі 115 юбілей раённай бібліятэкі

У пятніцу, 13 верасня,  на пляцоўцы раённага цэнтра рамёстваў сабраўся натоўп людзей з ліку бібліятэкараў, ветэранаў бібліятэчнай справы і сяброў кнігі з усяго раёна. Усе яны прыйшли, каб адзначыць дзве важныя падзеі – Дзень бібліятэк і 115-ы  па ліку дзень нараджэння раённай бібліятэкі.

Тут у адрас паважанай установы – імянінніцы прагучала нямала цёплых слоў і віншаванняў. Паклалі пачатак ушанавання бібліятэцы шчырыя словы ад раённага аб’яднання прафсаюзаў, Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і раённага савета ветэранаў. Усе яны выказвалі падзяку бібліятэцы за цеснае ўзамадзеянне і шчырую творчую падтрымку сваёй грамадскай   дзейнасці.

Яркім доказам гэтага сталі інтэрактыўныя пляцоўкі, якія падарылі бярэзінцам нямала прыемных уражанняў. Не было адбою ад жадаючых наведаць “Творчы Алімп”, “Кніжны карабель”, зрабіць “Фоташоп пад адкрытым небам” і пацікавіцца “Чытаймерам бярэзінскіх славутасцей”.  Ды не адмовіліся старыя і юныя аматары чытання пагартаць старонкі спецвыпуску “Кнігі чытацкіх рэкордаў”, прадэгуставаць “Смачныя кнігі” і праверыць удачу ў бяспройгрышнай латарэі, пазнаёміцца з кніжнымі вернісажамі, каштоўнымі кнігамі з аўтографамі аўтараў і падзівіцца з рэтра-кампазіцый старога бібліятэчнага абсталявання.

Працяг чытайце ў нумары 73 газеты за 28 верасня.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *