“Remago” – гэта не проста кампанія, “Remago” – гэта сям’я!”, або Сакрэты паспяховага бізнесу ад бярэзінцаў

Вечар. Іду дамоў пасля работы. Заўважаю: дзе-нідзе на слупах размешчана рэклама “Куплю волосы, сделаю маникюр…” і нумары тэлефонаў. Глядзіцца зусім неэстэтычна: засохлы клей, дзесьці папера парваная. Каля пад’езда двухпавярховага дома зноў бессэнсоўна прыклеена шмат лістовак, некаторыя ўжо ператварыліся ў смецце… Падыходжу да пад’езда пяціпавярховага дома. На ўваходзе — шыкоўная дошка з аб’явамі. Яркія брашуры, як кажуць, чапляюць вока. Нават калі і не хочаш нічога набыць, прадаць, усё роўна спынішся – звернеш увагу. Рэкламнае агенцтва “Remago” займаецца размяшчэннем такіх стэндаў. У іх распрацаваны цэлы сацыяльна-рэкламны праект “Стэнд Беларусі”, які актыўна рэалізуецца ў многіх гарадах Беларусі, у тым ліку і ў Беразіно. Ініцыятары, натхняльнікі, кіраўнікі “Remago” — бярэзінцы Дзмітрый і Святлана Лабковічы.

Дзмітрый і Святлана Лабковічы.

— Шчыра кажучы, калі я раней бачыла каля пад’ездаў такія стэнды, нават і не задумвалася, што іх ўстаноўкай займаецца кампанія, і гэта маштабны праект. Раскажыце, калі ласка, у чым жа галоўная ідэя вашай справы?
— Ачысціць пад’езды ад бясконцых назойлівых рэк-ламных аб’яў, якія прыклеены, дзе заўгодна. Затым іх зрываюць, яны валяюцца, захламляюць пад’езды. Вядома ж, рэклама каля пад’ездаў заўсёды будзе. З гэтым змагацца бессэнсоўна. Ды і навошта?!
Але і яна можа быць цывілізаванай. Мы ўстанаўліваем каля пад’ездаў спецыяльныя дошкі аб’яў, дзе можна размяшчаць рэкламу.

Працяг чытайце ў нумары 74 газеты за 2 кастрычніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *