Педагогі Бярэзіншчаны адзначаюць прафесійнае свята

Напэўна, кожны з нас хоць аднойчы задумваўся над такім пытаннем: ці не знікне патрэба ў яго прафесіі праз 50, 100 гадоў? Хвалявацца наконт гэтага прымушаюць сучасныя тэхналогіі. Аднак, па словах спецыялістаў, не ўсім пагражае беспрацоўе, і праз сто гадоў, і праз дзвесце не знікнуць творчыя крэатыўныя спецыяльнасці. А ці ёсць больш творчая, пазітыўная і крэатыўная прафесія, чым выхавальнік дзіцячага садка? Няўжо грамадства калі-небудзь рызыкне і даручыць выхаванне і клопат пра сваіх самых юных грамадзян бяздушным робатам, няўжо машыны заменяць дзіцяці першага спадарожніка ў навакольны свет, навучаць дзятву адрозніваць дабро і зло? Тут спецыялісты зайздросна аднадушны: прафесія выхавальніка ніколі не знікне, як і спрадвечная любоў да дзяцей. Ды і куды можа знікнуць справа, якая патрабуе столькі душэўных сіл і цярпення, любові і пяшчоты? Усімі імі з лішкам валодае кіраўнік фізічнага выхавання дзіцячага садка №4 Іна Фёдараўна Прымачонак.

Працяг чытайце ў нумары 75 газеты за 5 кастрычніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *