Даступны новы сэрвіс для бярэзінцаў

Жыхары Беразіно могуць у інтэрнэце даведацца нумар чаргі на жыллё. Такая інфармацыя з верасня стала даступнай для жыхароў горада. Для атрымання яе неабходна зайсці на афіцыйны сайт райвыканкама. У раздзеле «Службы і структурныя падраздзяленні» выбраць аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Затым перайсці па спасылцы “Інфармацыя аб пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў”. І ажыццявіць выгрузку дадзеных па ўказаным электронным адрасе http://gorod.gov.by/och_jil/berezino/.


А тут ужо дастаткова набраць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння і год пастаноўкі на ўлік — і атрымаць інфармацыю. Па словах начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алены Лешкевіч, вышэйназваны сэрвіс не толькі карысны для нашых грамадзян, але і даволі зручны. Раней для атрымання патрэбнай інфармацыі чалавеку неабходна было ісці ў райвыканкам, звяртацца да спецыялістаў, шукаць сваё прозвішча ў спісах. Сёння такой неабходнасці няма: гараджане могуць самастойна даведацца нумар чаргі на жыллё без лішніх затрат часу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *