Бярэзіншчына ў полымі вайны

Сельскія падпольшчыкі

(З успамінаў аднаго з арганізатараў падполля і партызанскага руху на Бярэзіншчыне І.П. Сакалоўскага)

У выключна цяжкіх умовах даводзілася працаваць сельскім падпольным арганізацыям. Вясной 1942 года амаль усе камуністы і большасць камсамольцаў уступілі ў партызанскія атрады. У сувязі з гэтым рады сельскіх партыйных, камсамольскіх арганізацый i патрыятычных груп значна скараціліся. У вёсках засталося толькі некалькі членаў партыі і каля 80 камсамольцаў. Давялося перагледзець структуру і сетку падпольных арганізацый. З 1942 года і да вызвалення раёна ў вёсках працягвалі дзейнічаць 11 партыйных арганізацый, партыйна-камсамольскіх i патрыятычных груп па трысем чалавек у кожнай.
Складанасць ix работы заключалася ў тым, што даводзілася працаваць у строгай канспірацыі сярод розных па сваіх перакананнях мірных жыхароў. Аднак сельскія падпольныя арганізацыі i групы пад кіраўніцтвам райкама партыі праводзілі вялікую арганізатарскую i палітычную работу сярод насельніцтва, забяспечвалі партызанскія атрады зброяй, медыкаментамі, вялі разведку ў варожых гарнізонах, паведамлялі аб настроі мірнага на-
сельніцтва.
Партыйна-камсамольская група з вёскі Гарэнічы на чале з членам партыі Рыгорам Лаўрэнцьевічам Бурым сабрала 7 вінтовак, ручны кулямёт, 42 гранаты, каля 4 тысяч патронаў, перадаўшы ўсё гэта 345-му партызанскаму атраду. Члены групы вялі разведку ў фашысцкім гарнізоне Беразіно, распаўсюджвалі ў ім партызанскія лістоўкі і газеты.
Подпольшчыкі вёскі Селішча, якімі кіраваў камуніст Мікалай Сцяпанавіч Перавалушка, перадалі партызанам 10 вінтовак, 2 кулямёты i шмат патронаў. Члены групы праводзілі актыўную агітацыйную работу сярод мясцовага насельніцтва.
Падпольную патрыятычную групу вёскі Гужык, якая размяшчаецца непадалёк ад шашы Мінск-Магілёў, узначальваў актывіст Рыгор Ігнатавіч Літовар. Гэта быў нястомны, бясстрашны патрыёт, смелы разведчык. У цяжкіх умовах баявых дзеянняў i варожых блакад партызанскіх атрадаў ён заўсёды станавіўся разведчыкам і правадніком народных мсціўцаў. Па глухіх, толькі яму вядомых, сцежках выводзіў Рыгор Ігнатавіч партызан у бяспечныя месцы. Група пад яго кіраўніцтвам штодзённа назірала за рухам варожых войск па шашы Мінск-Магілёў i перадавала каштоўныя звесткі партызанам. На гэтай жа дарозе ў 1942-1943 гадах члены групы падарвалі на мінах дзевяць нямецкіх аўтамашын, у выніку чаго былі знішчаны 63 гітлераўцы. Патрыёты падабралі ў адхоне шашы і перадалі народным мсціўцам 11 варожых аўтаматаў, 16 гранат, 6 санітарных сумак з медыкаментамі.
Актыўную барацьбу з акупантамі вялі падпольныя камсамольскія арганізацыі пад кіраўніцтвам членаў ВЛКСМ Уладзіміра Натычкі (вёска Воступ), Іосіфа Цішко (вёска Падкамень), Вячаслава Банада (вёска Буда), Івана Літовара (вёскі Пчэлінск i Мачаск) і іншыя.
Члены падпольнага райкама КП(б)Б праз сваіх сувязных пастаянна падтрымлівалі сувязь з сельскімі падпольнымі арганізацыямі і групамі. Перыядычна бывалі ў сельскіх падпольшчыкаў, сустракаліся з ix кіраўнікамі, цікавіліся ix работай, давалі парады i чарговыя заданні.
У кожнай вёсцы, кожным пасёлку былі давераныя, надзейныя добраахвотныя памочнікі. Ад ix падпольны райкам партыі, камандаванне партызанскіх атрадаў сістэматычна атрымлівалі дакладную інфармацыю аб намерах ворага, настроі працоўных раёна.
Мы схіляем свае галовы перад гарачымі патрыётамі Радзімы, сельскімі падпольшчыкамі Вячаславам Галавешкіным, Антонам Сацуком з Белічан, Васілём Рамановічам, Дзмітрыем Ігнатовічам з Ягадкі, Ефрасінняй Горбач, Васілём Таўсталыгіным, Рыгорам Асмыкам з Новай Князеўкі i многімі іншымі, расстралянымі і па-зверску закатаванымі ў засценках бярэзінскага гестапа рукамі фашыстаў і ix памагатых.

Пад камандаваннем Беражнога

(З успамінаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, колішняга настаўніка Дзмітравіцкай школы Уладзіміра Згірскага)

Закончыўшы Барысаўскае педвучылішча, я, шаснаццацігадовы юнак, па накіраванні трапіў настаўні- кам трэцяга класа Малажаберыцкай школы на Круп-шчыну. Тое, што ад родных Дзмітравіч недалёка, мяне радавала. Але ў гэты час шмат гаварылі пра прэстыжнасць лётчыкаў і я, абмінаючы «рагаткі» дырэктара школы і райана, дабіўся, што мяне прынялі ў лётную школу, якая дзейнічала пры Мінскім аэраклубе.
Амаль праз два гады, здаўшы 19 чэрвеня 1941 года залікі, я прыбыў дамоў. 22 чэрвеня, калі паехаў на кані ў Беразіно, даведаўся пра тое, што пачалася вайна.
На зборным пункце ў Якшыцах я разам з іншымі мабілізаванымі на вайну пайшоў на Усход. Па дарозе нас станавілася ўсё менш і менш. Прычына ў тым, што не было дакладнай арганіза- цыі. Нарэшце і падраздзяленне, куды я трапіў, засталося без кіраўніка. Выйсце бачылі адно: дабірацца дадому. А дома — ужо немцы.
Па дарозе ваеннае абмун-дзіраванне памянялі на цывільнае. І толькі ў канцы жніўня з-пад Дняпра я дабраўся ў Дзмітравічы.
Мы ўжо чулі пра заклік ЦК партыі і Сталіна раз-гарнуць падпольную і партызанскую барацьбу. Савецкія патрыёты хутка зна-ходзілі адзін аднаго. Так у Дзмітравічах сфарміравалася падпольная група, куды ўвайшлі Мікалай Міхайлавіч Чалей, браты Сцяпан Цітавіч, Гаўрыла Цітавіч і Уладзімір Цітавіч Крывароты, Міхаіл Ермалаевіч Маркевіч і іншыя. Сустракаючыся з намі, Сцяпан Цітавіч Крыварот ставіў перад кожным задачу – збіраць зброю і ўсё тое, што спатрэбіцца ў барацьбе з ворагам. Я, з некалькіх сабраных вінтовак адну, дзесяцізарадную СВТ, пакінуў сабе. З ёй потым і ваяваў. Спатрэбілася ў будучым і партатыўная друкарская машынка з лацінскім шрыфтам.
С.Ц. Крыварот наладзіў сувязь з капітанам Васілём Васільевічам Беражным, які, прабіўшыся з акружэння, застаўся ў Жукаўцы.
І вось 1 мая 1942 года ва ўрочышчы Жоластава пад Жукаўцом, дзе некалі размяшчаўся хутар, адбылася першая нарада падпольшчыкаў.
Беражны прыехаў у ваенным абмундзіраванні, але без пагонаў. Тады я з ім і пазнаёміўся. Раней, гаварылі, ён насіў бараду, а цяпер хадзіў толькі з вусамі. Дарэчы, стаўшы партызанамі, мы ўсе абавязаны былі насіць ваенную форму.
Разам з Васілём Васільевічам былі яго паплечнікі па падполлі — Піліп Зуеў, Іван Вясёлкін, Міхаіл Цітаў (у сакавіку 1944 года ён стане камісарам нашага атрада), Сцяпан Яшкін і некаторыя іншыя.
Рашэнне на нарадзе было аднадушным – аб’ядноўвацца ў партызанскі атрад і пераходзіць на адкрытую барацьбу з акупантамі. Фактычна атрад “Помста” быў сфарміраваны 15 мая, але ў дакументах значыцца ліпень 1942 года. Камандзірам стаў В.В. Беражны.
Спачатку нас было ўсяго 18 чалавек. Першае заданне атрымалі такое: сумесна з іншымі атрадамі патапіць параход з акупантамі, які
павінен быў плысці па Бярэзіне. У гадзін 6 вечара 15 чэрвеня ўверх па цячэнні ракі, недалёка ад Жукаўца, заляглі мы на поплаве ў лазовых кустах і, дачакаўшыся парахода, адкрылі па ім з вінтовак інтэнсіўны агонь. Фашысты паспрабавалі супраціўляцца, але безвынікова: разам са зрашэчаным кулямі суднам і грузамі, што на ім былі, яны пайшлі на дно.
Наступная аперацыя была ў ліпені. Беражному далажылі, што на млыне ў Жорнаўцы фашысты праводзяць з людзей памольны збор, які там жа і захоў-ваецца. Загад: забраць гэты памол і даставіць на нашу базу. Да гэтага часу наш атрад папоўніўся новымі бай-цамі. Умомант мы зрабілі паром, перакінулі цераз Бярэзіну вяроўкі і ноччу, узламаўшы замок млына, адным канём зрабілі да парома тры рэйсы. За кожным рэйсам скінутыя з падводы мяшкі перапраўлялі на левы бок.
Пазней я стаў камандзірам узвода разведкі, і мне даводзілася ўдзельнічаць у шматлікіх баявых аперацыях.
У верасні 1942 года наш атрад “Помста” ўвайшоў у склад Клічаўскага аператыўнага цэнтра, дзе яму быў прысвоены нумар 130-ы.
У лістападзе 1942 года — маі 1943 года дзейнічаў у складзе 3-яй Бярэзінскай партызанскай брыгады, потым – самастойна. У ліпені 1943 года атрад перада-
дзены Бярэзінскай ваенна-аператыўнай групе.
Нягледзячы на страты, якія мы цярпелі, асабліва пры разгроме гарнізонаў, падчас блакад і засад, атрад рос з месяца ў месяц. І калі ў час яго стварэння ў нас налічвалася ўсяго 18 байцоў, то на перыяд злучэння з часцямі Чырвонай Арміі атрад аб’ядноўваў 457 чалавек.
На жаль, з намі ўжо не было нашага слаўнага камандзіра Васіля Беражнога. У час правядзення фашыс-тамі майскай блакады 1943 года ён, цяжка паранены, не хацеў стаць абузай для баявых таварышаў і застрэліўся. Камандаванне атрадам перайшло да Віктара Лазарава. А Сцяпан Крыварот быў нашым нязменным камісарам да сакавіка 1943 года, пакуль яго не прызначылі камандзірам новаарганізаванага 340-га партызанскага атрада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *