Адзіны дзень інфармавання прайшоў на Бярэзіншчыне

Важнай дзяржаўнай падзеі была прысвечана сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы старшыні райвыканкама А.М. Бабічава з калектывам сельгаспрадпрыемства “Бярэзінскі” і жыхарамі аграгарадка Косаўка.

Асноўная тэма інфармацыйнага мерапрыемства
датычылася маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь. Таму пра гісторыю развіцця інстытута парламентарызму ў
нашай краіне, сучасную структуру Парламента і парадак фарміравання яго складу
павяла гаворку намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па
справах моладзі райвыканкама В.В. Карэцкая.

— У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2019 года № 294, выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага
сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны на 17 лістапада. У складзе Палаты
прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў. Яны выбіраюцца грамадзянамі на аснове
ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным
галасаванні. Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можа стаць грамадзянін Рэспублікі
Беларусь, які дасягнуў 21 года. Галоўны напрамак дзейнасці парламентарыяў —
прыняцце законаў, — адзначала Валерыя Валер’еўна.

Падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў
Палаты прадстаўнікоў, забяспечваюць Цэнтральная камісія, а таксама выбарчыя
камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. На дадзены момант
завяршылася рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Пасля рэгістрацыі пачынаецца
перадвыбарчая агітацыя. У Выбарчым кодэксе пазначаны тры асноўныя яе формы:
праз сродкі масавай інфармацыі, шляхам правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, у
тым ліку масавых мерапрыемстваў, і шляхам выпуску і распаўсюджвання друкаваных
агітацыйных матэрыялаў. У нашым раёне ўжо вызначаны месцы, дзе зарэгістраваныя
кандыдаты могуць сустракацца з насельніцтвам для правядзення агітацыі. Усім
кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прадастаўляецца права на бясплатныя
выступленні па дзяржаўным тэлебачанні і радыё, на ўдзел у тэледэбатах, на
бясплатнае апублікаванне ў друку сваёй перадвыбарнай праграмы. Колькасць і
працягласць выступленняў кандыдатаў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё вызначае
Цэнтральная камісія.

Выдаткі па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў
дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага
бюджэту, а таксама за кошт сродкаў арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і
грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ўносяцца ў пазабюджэтны фонд, што
ствараецца Цэнтральнай камісіяй для дадатковага фінансавання выдаткаў. Кандыдаты
ў дэпутаты маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды для фінансавання
выдаткаў па перадвыбарнай агітацыі.

Дзяржава бярэ на сябе выдаткі па выпуску
агульных плакатаў з біяграфічнымі дадзенымі пра кандыдатаў і інфармацыйных
матэрыялаў пра кандыдатаў, якія накіроўваюцца выбаршчыкам, бясплатна
прадастаўляе кандыдатам памяшканні для сустрэч з выбаршчыкамі.

Таксама В.В. Карэцкая нагадала прысутным, што
на тэрыторыі нашага раёна і суседніх – Чэрвеньскага і Крупскага дзейнічае
Бярэзінская выбарчая акруга № 61, а таксама ўтворана 28 участкаў для
галасавання па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу
Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Па другой тэме “Аб мерах па барацьбе з
карупцыяй у Мінскай вобласці”, і ў раёне ў прыватнасці, выступіў намеснік пракурора
Бярэзінскага раёна А.А. Філончык. Па яго словах, значную ролю ў барацьбе з
карупцыйнымі праявамі адыгрываюць актыўная пазіцыя нераўнадушных грамадзян і іх
узаемадзеянне з праваахоўнымі органамі.

Звароты вяскоўцаў, што паступілі ў адрас
членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы, дытычыліся выкарыстання ведамаснага
жылля гаспадаркі, добраўпарадкавання вясковых дарог, тэрмінаў выплаты
матэрыяльнай дапамогі сем’ям, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці да трох гадоў.
На некаторыя пытанні адказы былі дадзены адразу, астатнія – узяты на кантроль.

Алена МУРАЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *