Плюс трыццаць! У Бярэзінскім раённым аддзяленні маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных папаўненне

Фінальнае мерапрыемства акцыі “Моладзь – за бяспеку!” 19 кастрычніка прыняла ўтульная актавая зала ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Беразіно”. Тут сабраліся пять гарадскіх клубаў юных выратавальнікаў – з кожнай школы і Цэнтра дзіцячай творчасці. Сабраліся, каб расказаць усім прысутным пра карысную і нясумную дзейнасць Беларускай маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.

Усе клубы мелі магчымасць паказаць сябе, а паміж выступленнямі дзеці адказвалі на пытанні з гісторыі пажарнай службы, уступалі ў групу “МНС Мінскай вобласці”, знаёміліся з мабільным прыкладаннем выратавальнікаў “Дапамога побач”. Яркім момантам свята стала выступленне актывістаў клуба “Сірэна”,  а самай прыемнай часткай свята –  прыём у склад маладзёжнай арганізацыі. Пасведчанні атрымалі трыццаць хлопчыкаў і дзяўчынак. Закончылася мерапрыемства агульным выкананнем гімна Беларускай маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.

Зараз у планах выратавальнікаў – наладзіць мерапрыемства,
дзе змогуць сябе праявіць клубы з раённых школ. А іх у раёне ажно дзесяць, і
кожнае дзіця па ўласным жаданні можа запісацца ў клуб.

У наш век цяжка канкурыраваць з інтэрнэтам і захапляць дзяцей карыснымі і цікавымі справамі, аднак педагогам і выратавальнікам гэта ўдаецца: да прыкладу, клуб юных пажарных “Сірэна”, што збірае дзяцей на заняткі ў пажарнай часці ўжо больш за 20 гадоў, ніколі не пустуе! Зараз пастаяннымі наведвальнікамі клуба з’яўляюцца амаль восемдзясят дзяцей. Нязменным кіраўніком клуба ўсе гады з’яўляецца педагог Цэнтра дзіцячай творчасці Ірына Рыгораўна Осіпава. Любы жадаючы можа запісаць сваё дзіця ў клуб, заняткі бясплатныя. 

Вольга ДАНЭЙКА,
інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *