Новыя формы работы з моладдзю ад бярэзінскіх бібліятэкараў. Завітайце і пераканайцеся!

Бібліятэка была і застаецца месцам атрымання інфармацыі і цэнтрам адпачынку ў забеспячэнні патрэб непаўналетніх у адукацыі, прафарыентацыі, духоўным і эстэтычным развіцці. Размова на гэты конт вялася ў ходзе раённага семінара з работнікамі культуры, прадстаўнікамі дзяржаўных ведамасных структур і грамадскіх аб’яднанняў у зале раённага цэнтра культуры.

Паважаныя калегі, партнёры і саратнікі, — так звярнулася да прысутных загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” Тамара Мікалаеўна Круталевіч. — Мы сабраліся, каб разам выпрацаваць далейшыя шляхі ўдасканальвання бібліятэчнай работы з дзецьмі, даць канкрэтныя рэкамендацыі ў гэтай нялёгкай справе.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *