Чым заняты вяскоўцы кастрычніцкай парой у гаспадарках Бярэзіншчыны?

— Звычайна, усе палявыя работы ў нас завяршаліся яшчэ ў верасні. А сёлета графік іх выканання расцягнуўся аж да кастрычніка. Гэтымі днямі вядзём зяблевае ворыва, вывазку арганікі і ўборку кукурузы на зерне, — расказвае аб сітуацыі ў гаспадарцы дырэктар сельгасфіліяла “Ома” Аляксандр Мікалаевіч Гундар. – У цэлым да зімы падрыхтаваліся, а пакуль яна яшчэ не наступіла, будзем па магчымасці весці палявыя работы.

А.Л. Драгун, М.А. Вашкевіч і А.А. Цімашэнка.

Галоўнае, што тут у дастатковай колькасці нарыхтавалі кармоў для грамадскага пагалоўя – па 35,2 цэнтнеры кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Гэтага будзе ўдосталь не толькі да наступнага лета: тут заўсёды існуе паўтарагадовы запас, а таксама магчымасць дзяліцца кармамі з іншымі гаспадаркамі. Клапоцяцца тут і аб тым, каб жывёла была забяспечана і камбікармамі. Іх у філіяле робяць на месцы, дадаючы да атрыманай мукі неабходныя мікраэлементы.

А.М. Гундар.

Працяг чытайце ў нумары 82 газеты за 30 кастрычніка.

Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА і Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *