Што гарэла ў Лешніцы?

Уноч на 31 кастрычніка ў аграгарадку Лешніца гарэла піларама.

— Нам паведамілі аб пажары глыбокай ноччу, — расказвае пра ўзгаранне першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Аляксандравіч Лагун, — у будынку піларамы знаходзіліся 50 кубаметраў распілаваных дошак. Пажар быў аператыўна ліквідаваны, ніхто не пацярпеў.

У выніку пажару быў знішчаны дах будыніны і пашкоджаны 10 кубаметраў гатовай прадукцыі. І зараз на месцы здарэння працуюць выратавальнікі, якія павінны ўстанавіць прычыну узгарання і вінаватых. Пакуль існуе версія аб неасцярожным абыходжанні з агнём.

НАШ КАР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *