На Бярэзіншчыне прайшлі першынствы па начным арыентаванні і плаванні

25 кастрычніка на базе ДУА “Багушэвіцкі ВПК дзіцячы садок – сярэдняя школа” прайшло першынство Бярэзінскага раёна па начным арыентаванні. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 70 аматараў гэтага віду спорту.

Па выніках выпрабаванняў апярэдзіла ўсіх каманда Капланецкай СШ, другімі фінішавалі прадстаўнікі Паплаўскай СШ, а замкнулі тройку прызёраў школьнікі Гарэніцкай СШ. Трапілі ў пяцёрку мацнейшых яшчэ і вучні Багушэвіцкай СШ і СШ №2 горада. Хто ж забяспечыў камандам перамогу?

У індывідуальным заліку лепшымі ў сваіх узроставых групах сталі Аляксандра Вікторчык, Аксана Бондар з Багушэвіцкай СШ, Вольга Савіч, Юлія Лапа, Аляксандр Пянкрат, Кірыл Казюка, Максім Зелянкевіч з Паплаўскай СШ, Яна Правалёнак, Эльвіра Абрамовіч, Вольга Дзербан, Раман Калатухін з СШ №2, Вольга Міклуш, Аляксандр Акуліч, Міхаіл Гамеза, Аляксей Базыленка з Гарэніцкай СШ, Паліна Ермаловіч, Марына Курач, Вікторыя Карчашка, Андрэй Слабко, Сяргей Тушынскі, Арцём Гарошка з Капланецкай СШ, Ілья Крушны з гімназіі і Яўгеній Шумскі з СШ №3.

НАШЫХ ПАКУЛЬ СЯРОД ЛІДАРАЎ НЯМА!

Традыцыйны турнір “Кубак Надзеі” ў праграме адкрытага першынства Мінскай вобласці па плаванню прайшоў на базе Бярэзінскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Сюды памерацца сіламі і набрацца пэўнага вопыту прыехалі 600 аматараў плавання, якія прадстаўлялі спартыўныя школы Мінска, Сталбцоў, Вілейкі, Нясвіжа, Маладзечна, Барысава, Салігорска, Чэрвеня, Крупак, Асіповіч.

Лепшымі сярод бярэзінскіх плыўцоў сталі Яўгенія Завадская, Кацярына Гарабінская, Вераніка Тарабонда.

 Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *