У бярэзінскіх школьнікаў пачаліся канікулы

 У пятніцу, 1 лістапада, у школьнікаў распачаліся восеньскія канікулы, аднак адпачыць і ўдосталь нагуляцца ў лагодныя дні атрымаецца не ва ўсіх вучняў. Якраз у гэты час, 2 лістапада, праходзіць абласны этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. У гэтым навучальным годзе ён умоўна падзелены на этапы: першы – у пачатку лістапада, другі – 22 і 23 чысла гэтага месяца.
— Адметнасцю сёлетняга фэсту эрудытаў стала і месца правядзення, — расказала намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ала Сяргееўна Петруковіч. — Упершыню за шмат гадоў бярэзінскія вундэркінды збяруцца пад дахам Бярэзінскай гімназіі. Тут пазмагаюцца за прэстыжныя пуцёўкі на абласны этап каля 300 вучняў. Асабліва шмат жадаючых прайсці алімпійскі марафон па матэматыцы, біялогіі, рускай мове і грамадазнаўстве.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *