Бярэзінскі бізнес рэспубліканскага маштабу

Прадстаўнікі бізнеставарыства Бярэзіншчыны здольныя не толькі займацца выпускам прадукцыі, аказаннем шэрагу паслуг і гандлем, але і вырашаць шырокамаштабныя задачы дзяржаўнага значэння. Менавіта такі вывад зрабілі члены савета прадпрымальнікаў Бярэзіншчыны на чарговым пасяджэнні пасля азнаямлення з сацыяльна-рэкламным праектам “Стэнд Беларусі”, які зараз распрацоўвае і прасоўвае на рэспубліканскім узроўні прыватнае ўнітарнае прадпрыемства нашага земляка Д.А. Лабковіча “Рэмага”. Дзейнасць гэтага прадпрыемства даўно выйшла за рамкі толькі нашага райцэнтра, мае падтрымку і распаўсюджванне ў многіх гарадах Беларусі і вялікае культурнае і эканамічнае значэнне. Пра сутнасць яго работы наша газета нядаўна расказвала (“Бярэзінская панарама” за 2 кастрычніка 2019 г.). Дзмітрый Аркадзьевіч прадэманстраваў прысутным таксама некалькі рэкламных відэаролікаў, накіраваных на прыцягненне замежных інвестараў у эканоміку нашага раёна.

Працяг чытайце ў нумары 83 газеты за 2 лістапада.

Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *