Сямейнае свята наладзілі ў Лешніцкай школе

Традыцыйны восеньскі кірмаш у Лешніцкай установе адукацыі стаў сапраўдным сямейным святам.

Пачатак быў прызначаны на 11 гадзін, але ўжо з самай раніцы фае школы напоўнілася дзіцячымі галасамі. Не засталіся ўбаку і дарослыя: бацькі, бабулі і дзядулі.

Колькі народу сабралася! Колькі тавару рознага прапаноўвалася! З пустымі рукамі ніхто дадаму не пайшоў.

Самыя актыўныя сем’і (Сямёнавы, Лебедзь, Анішчонак, Смолер, Хвашчэўскія, Ярмоленка, Ціханавы, Елінскія, Маркоўскія) атрымалі ўзнагароды.

Значна ўпрыгожылі кірмаш беларускія народныя песні і танцы.

Адным словам сямейнае свята ўдалося!

Дзмітрый ПІСКУН, вучань ДУА “Лешніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *