Бярэзінцы абмеркавалі шляхі ўдасканалення работы па прафілактыцы правапарушэнняў і забеспячэння спакою грамадзян

Шляхі ўдасканалення работы па прафілактыцы правапарушэнняў і забеспячэння спакою грамадзян абмеркавалі на пашыраным пасяджэнне Бярэзінскага раённага савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Удзел у ім прыняў намеснік начальніка аддзела арганізацыі работы службы ўчастковых інспектараў міліцыі УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Казлоў.

Падрабязна з дзейнасцю грамадскіх пунктаў аховы правапарадку і добраахвотных дружын прысутных пазнаёміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валерыя Карэцкая.

— Дзейнасць грамадскіх пунктаў аховы правапарадку (ГПАП) накіравана на барацьбу з алкагалізацыяй насельніцтва і прапаганду здаровага ладу жыцця, забеспячэнне працоўнай занятасці грамадзян, прафілактыку сямейна-бытавых праблем, ахову законных правоў і інтарэсаў непаўналетніх, — зазначыла В. Карэцкая. – Усяго на тэрыторыі раёна дзейнічаюць шэсць ГПАП у сельскай мясцовасці і адзін – у горадзе. За 9 месяцаў бягучага года імі праведзена 65 пасяджэнняў, з якіх 24 выязныя. Прафілактычная работа вядзецца і ў працоўных калектывах дзеля выкаранення фактаў п’янства, алкагалізму, парушэнняў працоўнай дысцыпліны. Не застаюцца па-за ўвагай членаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку і бацькі, што ўхіляюцца ад выхавання сваіх непаўналетніх дзяцей. Асобы, якiя не з’яўляюцца на пасяджэнні ГПАП, наведваюцца камісіяй па месцы жыхарства і працы. Уклад у забеспячэнне спакою грамадзян уносяць таксама добраахвотныя дружыны і маладзёжны атрад аховы правапарадку.

Аб узаемадзеянні саветаў ГПАП і вартавых правапарадку расказаў намеснік начальніка Бярэзінскага РАУС Павел Шышкевіч. Па яго словах, наладжана сістэма інфармавання старшынь ГПАП і прадстаўнікоў раённай бальніцы аб асобах, якія паўторна здзяйсняюць правапарушэнні, не выконваюць адміністрацыйныя спагнанні, вядуць асацыяльны лад жыцця, значацца ў ліку сямейных дэбашыраў. Такая практыка значна дапамагае ў плане прафілактыкі правапарушэнняў і недапушчэння здзяйснення злачынстваў.

Эфектыўнасць сумеснай работы зацікаўленых служб у барацьбе з парушальнікамі закона адзначаў і намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі. Бо дзякуючы такому ўзаемадзеянню ўчастковых інспектараў і старшынь сельскіх Саветаў заўсёды на кантролі знаходзяцца асобы падуліковых катэгорый.

Свае прапановы наконт удасканалення работы па прафілактыцы правапарушэнняў выказалі і старшыні сельскіх Саветаў. Датычыліся яны аператыўнага прадастаўлення інфармацыі, забеспячэння пунктаў ГПАП алкатэстамі, выдзялення дадатковых адзінак транспарту, неабходнасці ўсім суб’ектам прафілактыкі працаваць на апярэджанне.

Алена МУРАЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *