Участковыя камісіі Бярэзіншчыны чакаюць выбаршчыкаў

У тым, што ўчастковыя выбарчыя камісіі сапраўды гатовы прыняць выбаршчыкаў, мы пераканаліся, пабываўшы на некаторых з іх. Адзін з наведаных адрасоў – участковая выбарчая камісія №2, размешчаная ў раённым цэнтры культуры. Яе старшыня У.В. Трухан расказаў аб тым, якая падрыхтоўчая работа да дня галасавання тут ужо праведзена і што яшчэ належыць зрабіць, каб мерапрыемства прайшло на належным арганізацыйным узроўні.
Ужо сёння кожны жадаючы можа завітаць на ўчастак і пазнаёміцца са спісам вуліц, “прыпісаных” да яго і прозвішчамі выбаршчыкаў, якія будуць галасаваць тут, удакладніць, ці ўнесена асабіста яго прозвішча, пазнаёміцца з інфармацыяй пра кандыдатаў у дэпутаты, атрымаць неабходную кансультацыю. У кутку выбаршчыка можна пазнаёміцца са спісам членаў участковай выбарчай камісіі, пры неабходнасці – запісаць іх кантактныя тэлефоны.

У.В. Трухан

— Падрыхтоўчая работа да выбараў у нас вядзецца строга ў адпаведнасці з распрацаваным планам і адпавядае патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На базе нашага ўчастка нават быў арганізаваны трэнінг для старшынь, намеснікаў старшынь і сакратароў выбарчых камісій раёна, дзе разглядалася практычнае засваенне патрабаванняў выбарчага заканадаўства членамі ўчастковых камісій.
У саставе ўчастковай выбарчай камісіі № 2 — 17 чалавек. Адзінаццаць з іх былі вылучаны шляхам падачы заяў, астатнія накіраваны такімі грамадскімі аб’яднаннямі, як Беларускі саюз жанчын, Беларускі фонд міру, прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу, “Белая Русь” і БРСМ. Для большасці з іх праводзімыя выбары ў такім статусе – не першыя. Работы хопіць усім, бо галасаваць на гэтым участку будзе больш як 2000 чалавек. Для іх традыцыйна будзе наладжаны ў раённым цэнтры культуры гандаль і багатая культурная праграма. Сваю лепту ўнясуць і валанцёры з ліку членаў БРСМ, якія будуць аказваць дапамогу інвалідам і людзям паважанага ўзросту, матулям з маленькімі дзецьмі.

Анатоль Палынскі.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *