«Мы — прадаўжальнікі слаўных традыцый», альбо Чым займаецца сёння Камуністычная партыя на Бярэзіншчыне

7 лістапада мы ў чарговы раз будзем адзначаць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – свята, якое значна паўплывала на эканамічнае і палітычнае развіццё не толькі нашай краіны, але і сусветнай супольнасці ў цэлым. Дэмакратычнымі сіламі, якія ажыццявілі сацыялістычную рэвалюцыю, кіравала камуністычная партыя бальшавікоў, на чале якой стаяў У.І. Ленін. Камуністычная партыя Савецкага Саюза існавала да 1991 года. Але і пасля ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь камуністычны рух знайшоў сваіх прыхільнікаў. І сёння ў нашым раёне таксама дзейнічае Бярэзінская раённая арганізацыя Камуністычнай партыі.
Чым яна займаецца? Аб гэтым мы пагутарылі з першым сакрата-ром Бярэзінскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Вольгай Васільеўнай КАЛЯЧКА:

-Дзейнасць старэйшай на палітычным полі краіны Камуністычнай партыі Беларусі заўсёды накіравана на шырокае садзейнічанне рэалізацыі прагрэсіўных прыярытэтаў грамадскага развіцця. Бярэзінская раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі дзейнічае з 29 мая 1992 года. Тады яе ўзначальваў Анатоль Мікалаевіч Зябко. Сёння ў партыі на ўліку 48 чалавек. Гэта грамадскія актывісты, людзі, якія неабыякавыя да жыцця краіны, вобласці. Яны захоўваюць і берагуць, як сямейную рэліквію, партыйныя білеты.
Большасць — уступілі ў яе вельмі даўно. А 2018-2019 гады далучылі 8 членаў. Да 30 гадоў – у нас 2 чалавекі, з 30 да 50 – 31, 50-70 – 14,
і аднаму – ужо нават больш за 70 гадоў. Мы праводзім пасяджэнні, на якіх абмяркоўваем злабадзённыя пытанні. У нашай партыі шмат людзей, якія сваёй працай славяць наш раён. У гэтым годзе загадчыца цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Мікалаеўна Маеўская падрыхтавала кнігу “Вместе с народом и в будни, и в праздники: коммунистическая партия Беларуси на Березинщине”. Вялікі дзякуй Н.М. Маеўскай за такую плённую працу. У кнізе сабраны асноўныя звесткі пра стварэнне кампартыі, яе дзейнасць на тэрыторыі нашага раёна. Згадваюцца і актывісты камуністычнага руху, ідэйныя партыйцы. Гартаеш кнігу, быццам “дакранаешся” да гісторыі: 1917 год – у Беразіно арганізавана партыйная ячэйка Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў), раённыя камуністычныя суботнікі, партыйныя канферэнцыі, нарады, пленумы… Мы і сёння працягваем добрыя традыцыі, якія заклаліся ў тыя часы –
актыўна ўдзельнічаем у жыцці раёна і краіны.

Н.М. Маеўская

Паважаныя бярэзінцы, госці горада, ад імя раённай партыйнай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі з усёй шчырасцю і душэўнай цеплынёй сардэчна віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэты дзень – не толькі дзяржаўнае свята. Гэта даніна павагі гераічным здзяйсненням савецкага народа, людзям таго легендарнага часу, хто свята верыў ідэалам сацыялізму, дзеля іх натхнёна працаваў, а ў час ліхалецця са зброяй у руках абараняў іх. Ідэалы Вялікага Кастрычніка – мір, свабода, роўнасць, гуманізм – і сёння жывуць у свядомасці людзей і знаходзяць прамое адлюстраванне ў палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці нашай дзяржавы.
Кастрычніцкая рэвалюцыя змяніла лёс Беларусі, дала магутны імпульс сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню беларускага народа. Беларусы набылі дзяржаўнасць, стварылі высокатэхналагічную прамысловасць, сучасную сельскую
гаспадарку, перадавую навуку і культуру. Гісторыя зноў і зноў пацвярджае значнасць ідэалаў Вялікага Кастрычніка – зацвярджэнне раўнапраўя і сацыяльнай справядлівасці. Рэспубліка Беларусь адбылася як суверэнная дзяржава і паўнапраўны член сусветнага супольніцтва. Паступова, год за годам, сваёй працай і талентам мы разам умацоўваем эканамічны патэнцыял сваёй краіны, імкнёмся зрабіць яе цікавай і адкрытай свету.
Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру, аптымізму і веры ў светлую будучыню нашай роднай Беларусі.
…Напярэдадні свята мы зноў па традыцыі сабраліся на цэнтральнай плошчы горада каля помніка У.І. Леніну, каб правесці ўрачысты мітынг у гонар чарговай гадавіны Вялікага Кастрычніка, ускласці кветкі каля подножжа помніка ініцыятару і натхняльніку сацыялістычнай рэвалюцыі, якая карэнным чынам змяніла не толькі наша жыццё, а і тых, хто вакол нас.

Запісала Юлія БУКЕЛЬ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *